02.02.2026  • СМІ

Як наладзіць кантакт з дзіцём? Псіхолаг Васіль Пронь

Псіхолаг Васіль Пронь: «Адна з адказнасцяў бацькоў — сваім прыкладам прадэманстраваць дзецям, як быць шчаслівым»

Як наладзіць кантакт з дзіцём? Чаму «сітуацыя самаахвяравання» бацькоў такая ж дрэнная, як і сітуацыя «мне не да цябе»? Якія памылкі робяць бацькі ў адносінах з дзецьмі, і як яны могуць дапамагчы ім справіцца з неспрыяльнымі ўмовамі?
Паразмаўлялі пра гэта з Васілём Пронем, адукатарам, псіхолагам і аўтарам бясплатнага анлайн-курса «Свядомае бацькоўства ва ўмовах няпэўнасці» ад адукацыйнага хаба «Нацыя Лідараў».

Варта разумець, што ў дзіцяці — як у любога чалавека — ёсць унутраны баланс устойлівасці. Калі дзіця ўжо прыгнечанае, значыць, яно гэты баланс страціла — праз неспрыяльныя ці нават таксічныя ўмовы, якія ўжо нейкі час на яго ўплывалі..

— Што вы маеце на ўвазе пад «неспрыяльнымі ўмовамі»? Эміграцыя трапляе пад гэтае вызначэнне?
— Неспрыяльныя ўмовы — гэта тое, што неспрыяльна ўплывае на развіццё дзіцяці. І, дарэчы, эміграцыя не заўсёды з’яўляецца неспрыяльнай сітуацыяй: гэта залежыць і ад узросту дзіцяці, і ад сацыяльнага асяродку, у які яно трапляе, і ад шмат чаго іншага.Калі акрэсліць фундаментальна, то неспрыяльнымі ўмовамі з’яўляецца сітуацыя дысбалансу паміж выклікамі і падтрымкай: калі выклікаў значна больш, чым падтрымкі (рэсурсу).

Патлумачу на вашым прыкладзе — сітуацыі эміграцыі. Сям’я пераехала — і дзіця, натуральна, страціла, прынамсі, частку сяброў, а таксама кантакты з бабуляй і дзядулем. Падтрымкі, рэсурсаў у яго стала відавочна менш.

Чытаць артыкул цалкам у крыніцы

← Назад да публікацый                                                                                                                                    На галоўную →

TOP