28.05. 2026  • СМІ

Што “транслюе” свету беларус і як скарэктаваць яго “праграму перадач”

“Позірк” працягвае распавядаць пра адукацыйны хаб “Нацыя лідараў”. Тэмы сённяшняй размовы — успрыманне беларусамі саміх сябе, як нас бачаць іншыя, а таксама як “Нацыя лідараў” спрабуе працаваць з іміджам беларусаў. На пытанні адказваюць кіраўніца прадзюсарскага цэнтра Марына, прадстаўніца цэнтра суправаджэння выпускнікоў Рына і валанцёрка хаба Таццяна.

“Мы дапамагаем беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і сваёй дзяржавы”.

Запусціць рэфлексію чалавека

— “Мы дапамагаем беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і сваёй дзяржавы” — гэта вытрымка з вашай самапрэзентацыі. А наколькі цяжка “надбудоўваць” новыя веды над фундаментам, з якім прыходзяць да вас беларусы?

Таццяна: Мне падаецца, што “надбудоўваць веды” — гэта ўвогуле не зусім тое, чым мы займаемся. Кожны чалавек сам выбірае, чаму вучыцца і што канкрэтна яму трэба ўзяць з адукацыйнага працэсу.

Галоўнае — працэс навучання. Падчас узаемадзеяння з выкладчыкамі і іншымі ўдзельнікамі курсаў людзі вучацца па-іншаму камунікаваць, па-іншаму супрацоўнічаць. Яны знаёмяцца з рэальнасцю, у якой жывуць іншыя людзі, і робяць пэўныя высновы. Вельмі важна запусціць такую рэфлексію.

Таму я б казала не пра “надбудову”, а пра пашырэнне, паглыбленне, можа, часам замену састарэлага.

Марына: Мы займаемся нефармальнай адукацыяй. Тут галоўную ролю адыгрывае чалавек, які хоча нешта зрабіць для сябе, прычым дарослы чалавек, таму першаснай з’яўляецца самаматывацыя.

Да нас прыходзяць людзі, якім нечага не хапае для камфортнага, паўнавартаснага асабістага ці прафесійнага жыцця. Яны паглыбляюць веды самі, бо ў цэнтры працэсу менавіта яны, іх патрэбы. Наша задача — стварыць асяроддзе, у якім гэта можна рэалізаваць найлепшым чынам.

Чытаць артыкул цалкам у крыніцы

← Назад да публікацый                                                                                                                                    На галоўную →

TOP