Веданне гісторыі свайго роду дае чалавеку сілы для разумення свайго месца ў свеце. Я займаюся вывучэннем роду амаль 30 гадоў, і ў мяне ёсць адчуванне, што жыццё цячэ праз мяне: перада мной было шмат пакаленняў, якія далі мне жыццё. На мне яно не скончыцца — у мяне ёсць дзеці, у якіх, спадзяюся, таксама будуць дзеці. І род будзе працягвацца, — распавядае Ігар.
Веданне роду дапамагае лепш зразумець сябе. Напрыклад, я шмат працаваў з моладдзю, прафсаюзамі, а потым даведаўся, што мой бацька таксама выкладаў у школе працоўнай моладзі.
Пошук сямейнай гісторыі — разнастайны працэс. Журналіст адзначае, што ў ім ёсць як пазітыўныя, так і негатыўныя моманты. Але і першыя, і другія — карысныя для чалавека.
Чытаць артыкул цалкам у крыніцы