Наша місія — садзейнічаць станаўленню актыўных удзельнікаў грамадзянскай супольнасці Беларусі.
«Нацыя Лідараў» — гэта інавацыйная адукацыйная і камунікацыйная пляцоўка, створаная для падтрымкі і развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы аб'ядноўваем экспертак і экспертаў, актывістак і актывістаў, усіх, хто імкнецца да станоўчых змен, забяспечваючы доступ да сучасных ведаў і практычных інструментаў.
Наша мэта — стварыць умовы для бесперапыннага навучання, абмену досведам і рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў. Мы верым, што моцнае грамадства будуецца адукаванымі, адказнымі і ініцыятыўнымі грамадзянамі, гатовымі браць на сябе лідарства і ствараць будучыню нашай краіны.